Максім Губарэвіч асуджаны на трое сутак
Учора Максім Губарэвіч быз асуджаны на трое сутак за тое, што нібыта ён брудна лаяўся матам і размахваў рукамі. Судзьдзя Натальля Козел.
Нагадаем, што ўчора супрацоўнікі КДБ забралі з працы горадзенскага грамадзка-палітычнага актывіста Максіма Губарэвіча дзеля размовы. Пра што з ім “размаўлялі” невядома. Але як толькі Максім выйшаў з УКГБ яго яшчэ раз затрымалі. На гэты раз ужо супрацоўнікі міліцыі. На Максіма склалі пратакол за брудную лаянку матам на вуліцы.