Маладафронтаўкі атрымалі вымовы
Актывістак Маладога Фронту Тацяну Шапуцьку і Насту Лойку, студэнтак юрыдычнага факультэта БДУ, пакаралі вымоваю за ўдзел у несанкцыянаваным пікетаваньні ля помніка Дзяржанскаму 7 лістапада.
Канчатковае рашэньне аб звычайнай вымове прыняў рэктар БДУ спадар Абламейка. Савет Прафіляктыкі настойваў на строгай вымове, аднак, спадар Абламейка, які толькі-толькі заняў пасаду рэктара, зьнізіў цяжар пакараньня.
Нагадаем, маладафронтаўкам прыгразілі адлічэньнем з БДУ пасьля таго, як яны адбылі 3-сутачны арышт за ўдзел у антыкамуністычнай акцыі ў дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Аднак, на першы раз кіраўніцтва ўнівэрсітэту абмежавалася вымоваю.
Паводле mfront.net
Post new comment