"Малады фронт" падаў у суд на Ўпраўленьне юстыцыі
Управа “Маладога фронту” падала позву ў суд горада Менска супраць Упраўленьня юстыцыі Менгарвыканкаму з патрабаваньнем прытрымлівацца закону аб грамадзкіх аб`яднаньнях і зарэгістраваць “Малады фронт”. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні для прэсы незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.
Тым самым маладафронтаўцы працягваюць заставацца на стадыі рэгістрацыі і могуць на законных падставах выступаць ад імя руху.
У прэсавым рэлізе таксама гаворыцца, што “чакаецца, судовае паседжаньне, на якім чыноўнікам прыйдзецца растлумачыць суду, чаму правядзеньне масавых акцыяў згодна з заканадаўствам аб масавых мерапрыемствах, на іх погляд, зьяўляецца парушэньнем у статуце, адбудзецца ў верасьні”.
Паведамляе радыё Свабода