Моладзевых актывістаў запрашаюць у пракуратуру Менска
Моладзеваму актывісту Яўгену Іванюку сёньня з раніцы патэлефанавалі з Менскай пракуратуры і запрасілі зьявіцца на гутарку. Як стала вядома ПЦ “Вясна”, супрацоўніца пракуратуры Вікторыя Кукто патлумачыла актывісту, што пракуратуру цікавіць інфармацыя пра дзейнасьць незарэгістраванай арганізацыі “Заадзіночаньне беларускіх студэнтаў” (ЗБС). Ёсьць зьвесткі, што запрашэньне наведаць пракуратуру атрымалі яшчэ некальккі чалавек.
Гэтыя дзеяньні найперш сьведчаць пра тое, што ўлады працягваюць аказваць уціск на актывістаў моладзевых рухаў і найбольш актыўных студэнтаў.