Моладзевы лідэр Аляксей Шыдлоўскі учора быў выпушчаны з упраўленьня міліцыі без складаньня пратаколу
Моладзевы лідэр Аляксей Шыдлоўскі, а таксама два актывісты апазіцыі Мікалай Прыварнікаў і Павел Бараноўскі, былі затрыманыя ў цэнтры Мінска супрацоўнікамі КДБ нібыта за распаўсюджваньне агітацыйнай прадукцыі з запрашэньнем прыняць удзел у Эўрапейскім Маршы.
Як стала вядома ПЦ “Вясна”, актывісты 12 ліпеня ўвечары былі дастаўлены ў Цэнтральны РУУС Менска, дзе іх пратрымалі каля гадзіны. Паколькі ў затрыманых не аказалася ні ўлётак, ні налепак, іх адпусьсілі, папярэдзіўшы пры гэтым, што магчыма дадаткова выклічуць у РУУС на наступны дзень.