Мікіту Сасіму далі 10 сутак

sasim.jpg

Затрыманаму ўчора, 16 жніўня, у Дзень Салідарнасьці каля кінатэатра «Масква» моладзеваму актывісту Нікіту Сасіму суд Цэнтральнага раёну Менску адмераў 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Нагадаем, што ўчора Мікіта Сасім быў схоплены невядомымі й зьвезены на машыне УАЗ. Інцыдэнт адбыўся а 21.30 каля кінатэатру «Масква», калі малады чалавек кіраваўся дахаты. Мікіта браў удзел у адной з акцый, прымеркаваных да Дня салідарнасьці. Паводле відавочцаў, з машыны зь дзяржнумарамі 9215 ЕЕ-7 выбраліся людзі ў цывільным і пачалі з ужываньнем грубай фізычнай сілы запіхваць Мікіту Сасіма ў машыну. На дапамогу да маладога чалавека прыйшлі сябры, якія былі зь ім. У выніку людзі ў цывільным павалілі на зямлю Тацьцяну Цішкевіч і некалькі разоў ударылі яе нагамі. У выніку пацярпелай выклікалі «хуткую дапамогу» й адвезьлі ў больніцу.

Суд прайшоў сёньня. Асудзілі Сасіма за дробнае хуліганства.

 

Паведамляе Наша Ніва