Надпіс "Беларусь - гэта сьвятое" каштуе 961 тысячу беларускіх рублёў
Моладзевая актывістка Наста Азарка 3 кастрычніка аштрафавана судом Нясвіжскага раёна на 31 базавую адзінку (961 тысячу беларускіх рублёў). Суд прызнаў яе вінаватай у парушэньні артыкула 17.1 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях Беларусі — дробным хуліганстве, учыненым 25 жніўня.
25 жніўня Наста Азарка была затрымана ў Нясвіжы разам з Настай Палажанкай, Аляксандрам Дубскім і Аляксандрам Жукавым. Маладых людзей, якія ішлі па горадзе ў начны час, абвінавацілі ў хуліганстве, якое праявілася ў нанясеньні на агароджу надпісу "Беларусь — гэта сьвятое". Усе чацьвёра правялі ноч у Нясвіжскім раённым аддзеле ўнутраных справаў, пасьля чаго былі адпушчаны.
На 4 кастрычніка ёй прыйшла позва з ЖЭСу зьявіцца на разгляд чарговага адміністрацыйнага пратакола.
Нагадаем, 4 верасьня суд Нясвіжскага раёнупрызнаў вінаватай у дзейнасьі ад імя незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" і аштрафаваў Н.Азарку на 40 базавых адзінак (1 млн. 240 тыс. беларускіх рублёў).