Наста Азарка пакарана 40 базывамі велічынямі
Нясьвіскі суд прызнаў актывістку "Маладога фронту" Насту Азарку вінаватай у дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Суд аштрафаваў яе на 40 базавых велічыняў – гэта 1 240 000 рублёў. Такі прысуд вынесла судзьдзя Марыя Дунаева. Пракурор запрасіў прызначыць пакараньне ў выглядзе штрафу памерам у 500 базавых велічыняў.
Сёньня падчас судовага паседжаньня ў Нясьвіжы па крымінальнай справе, узбуджанай у дачыненьні да моладзевай актывісткі Насты Азаркі па арт. 193.1 КК, былі заслуханы каля 9 сьведкаў з 14-ці з боку абвінавачаньня. У асноўным гэта супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія затрымлівалі дзяўчыну падчас правядзеньня розных акцыяў.
Наста Азарка сваю віну прызнала часткова і ў апошнім слове заявіла, што будзе і надалей дзейнічаць як маладафронтаўка.