Нахабныя дзеяньні судовага выканаўцы
3-га студзеня актывісцы “руху “За свабоду” Кацярыне Бельскай прыйшла позва ад судовага выканаўцы аб выплаце штрафу 620 тысяч рублёў за ўдзел у прэзэнтацыі кнігі Павала Севярынца . 4 студзеня Кацярына пайшла дамовіцца з выканаўцамі аб адцягненьні выплаты штрафу, бо не мела на той час сродкаў.
Судовы выканаўца Аляксандр Семянчук адмовіў у просьбе, пачаў крычаць на яе, пагражаць , што зараз паедуць да яе да дому й апішуць усю яе маёмасьць. Але Кацярына паведаміла, што ня мае сваёй маёмасьці, бо пражывае ў кватэры бацькоў. Апасьля чаго Александр Семянчук зьвярнуў увагу на мабільны тэлефон, які выхапіў зь яе рук. Напісаў паперу ў якой зьмешчана, што тэлефон яе ацэньваецца ў 50000 руб. І ўсё гэта без запрашэньня спэцыяльнага экспэрта. Дзяўчына са сьлязамі аддала апошнія 40000 рублёў, якія былі ў кашальку, і ёй вярнулі тэлефон. Астатнію сумму ёй дамамаглі сабраць актывісты, каб поўнасьцю выплаціць штраф.
На нахабныя дзеяньні судовага выканаўцы Кацярына Бельская зьбіраецца пісаць скаргу.