Начныя затрыманьні ў Берасьці

LOGO.gif

Трое актывістаў Руху “За Свабоду” былі затрыманыя ўчора ўначы ў Берасьці за расклейку ўлётак “Свабода Паўлу Севярынцу”.

 

Андрэй Шарэнда, Юля Пашко, Міхал Ільлін уначы былі дастаўлены супрацоўнікамі міліцыі ў Ленінскі РАУС Берасьце. Пасьля трохгадзіннага ўтрыманьня ў аддзяленьні міліцыі, дагляду асабістых рэчаў, складаньня пратаколаў і канфіскацыі друкаваных матэрыялаў актывістаў адпусьцілі. На гэтым тыдні іх чакае суд.

Нагадаем, што 19 жніўня ў Берасьці было затрымана каля 40 актывістаў дэмакратычнага руху, сярод якіх затрыманы сёньня ўначы Андрэй Шарэнда, прысутных на прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”. Паўла Севярынца пакаралі 15 суткамі адміністрацыйнага арышту. Астатніх затрыманых яшчэ чакае суд.