На беларуска-польскай мяжы раніцай быў затрыманы мастоўскі актывіст
Раніцай на КПП "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы быў часова затрыманы актывіст з Мастоў Алесь Зарэмбюк, які накіроўваўся ў Польшчу.
Праз 3 гадзіны, пасля асабістага догляду, старшы інспектар А.Сідлярэвіч выдаў А.Зарэмбюку копію акту догляду і адпусціў.
Па словах актывіста, яго затрымалі пасля таго, як інспектар паглядзеў спіс "нядобранадзейных".