На волю выйшаў Барыс Гарэцкі
Сёньня на волю пасьля тыднёвага арышту выйшаў грамадзкі актывіст і незалежны журналіст Барыс Гарэцкі. Хлопца затрымалі 10 сьнежня недалёка ад Кастрычніцкай плошчы пасьля мітынгу прадпрымальнікаў.
Яго адвезьлі ў пастарунак, дзе абвінавацілі ў распаўсюдзе ўлётак, а таксама лаянцы. Урэшце, абвінавачваньне ў брыдкаслоўі было зьнятае. Але і першага абвінавачваньня хапіла, каб суд Цэнтральнага раёну сталіцы асудзіў Гарэцкага да сямі сутак арышту.
Паводле Нашай Нівы