На ўкраінска-беларускай мяжы дэманструюць фільм «Плошча»

20070816-3_ukrain.jpg

На ўкраінска-беларускай мяжы праходзіць дэманстрацыя фільма Юрыя Хашчавацкага «Плошча» пра падзеі ў Менску ў сакавіку 2006 года. Людзі, якія чакаюць пераходу мяжы з боку Украіны, падыходзяць да аўтамабіля з бела-чырвоным сцягам і глядзяць урыўкі з фільма, якія дэманструюцца на ноўтбуку. Усім жадаючым дораць гэты фільм на DVD.

Як паведаміў прэс-службе АГП каардынатар ініцыятывы «Салідарнасць» Аляксандр Дземчанка, грамадзянам Беларусі і Украіны таксама раздаюць улёткі, якія распавядаюць пра рэпрэсіі ў Беларусі. Актывісты заклікаюць грамадзян пісаць лісты палітвязням: Аляксандру Казуліну, Андрэю Клімаву, Змітру Дашкевічу, Артуру Фінькевічу.

Адзначым, што акцыя пачалася ў 13.30. Аднак задоўга да яе пачатку на памежным пераходзе беларускія памежнікі спынялі тых, хто здаваўся ім падазроным. Так, у 12.00 на памежным пераходзе былі затрыманыя актывісты Аб`яднанай грамадзянскай партыі Віталь Стажароў і Аляксандр Сергеенка.

Па інфармацыі Хартыі 97