Новая крымінальная справа
Стала вядома, што 21 верасьня дазнавацель управы КДБ па Гомельскай вобласьці старэйшы лейтэнант Коласаў А.В. вынес пастанову аб прызнаньні падозраным Кірыла Атаманчыка ў крымінальнай справе па артыкулу 193-1 КК РБ "Дзейнасьць ад імя незарэгісраванай арганізацыі".
Нагадаем , што 19 верасьня супрацоўнікамі КДБ быў праведзены вобшук ў Кірыла Атаманчыка. У яго сканфіскавалі некалькі сьцягоў, прыватныя фатаздымкі і сыстэмны блёк кампутара.