Новыя прысуды

Скончыўся працэс па справе 14-ці за ўдзел ў мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня 2008 года. Маладзёнаў абвінавацілі па крымінальным артыкуле 342 ч 1.

У другой частцы паседжаньняў разглядалася справа Міхаіла Субача, Павала Вінаградава і Максіма Дашука.

Адвакаты Ірыне Багніч, Мар’яне Сямешка і Павалу Сапелка здолелі аб’ектыўна абгрунтаваць адсутнасьць віны ў падабаронных. Ніхто зь іх ня быў заўважаны ў парушэньні парадку і спыненьні руху. Ніводны са сьведкаў ня ведае іх ў твар і ня бачыў 10 студзеня.

“ У нас няма падставаў давяраць нарэзанаму відэамантажу, дзе адсутнічае ўказаньне на дату і час падзей,- засьведчыла адвакат Мар’яна Сямешка. -Няма прававых падставаў для абвінавачаньня нашых падабаронных. У сьледзтва адсутнічае набор фактычных доказаў па дадзенай крымінальнай справе”

“ Беларусь прызнае аўтарытэт міжнароднага права. ”,- зазначыў П. Сапелка.
У міжнародных актах права грамадзянаў на мітынгі і масавыя мерапрыемствы маюць больш шырокае тлумачэньне”.

У судзьдзе прагучалі станоўчыя характарыстыкі на маладзенаў, якія праявілі грамадзянскае сумленьне і прышлі на мітынг з мэтай салідарнай падтрымкі.

Адзін з маладых людзей, М. Субач, сам раней зьяўляўся індывідуальным прадпрымальнікам. Ён сумленна плаціў дзяржаве падаткі, займаўся дабрачыннай дзейнасьцю. Акрамя таго, ён удзельнічаў ў Міжнароднай праграме супраць наркотыкаў, распаўсюджваючы ў школах г. Менска матэрыялы і дыскі “Праўда аб наркотыках”. За гэта ён меў падзяку ад навучальных установаў горада. Максім Субач з юначых гадоў праяўляў патрыятычныя пачуцьці.

“Я задаволены, што ўпершыню ў судзьдзе прагучала праўда,- сказал Міхаіл Субач.- Дырэктары дзяржаўных прадпрыемстваў гандля і транспарту пацьвердзілі, што ў гэты дзень іх установы працавалі ў звычайным рэжыме, і ня маюць прэтэнзіяў да ўдзельнікам мітынгу.”
“Да суда я ставіўся спакойна і не хваляваўся. Я веру, што ў нашай краіне наступяць пазытыўныя перамены, і гэта нам удасцца зьдзейсьніць агульнымі намаганьнямі!”

Нягледзячы на недаказанасьць віны судзьдзя Валеры Есьман вынес прысуды: Вінаградаву і Субачу па 2 гады, Дашуку — 1,5 годы абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчыя ўстановы. Праваабраонцы і былыя вязьні называюць гэту меру “ новай формай хіміі”, якая прымушае асобу ўвесь час быць пад наглядам.