Новы фільм пра праграму Каліноўскага?

mbt.jpg

Здымачная група ў складзе аператара Васіля Ласенкова і журналісткі Алены Бардзікоўскай у аўторак вырашыла ўзяць інтэрвію ў аднаго са студэнтаў Магілеўскага дзяржунівэрсітэта імя Куляшова. Аднак іх манэра працаваць выклікала цэлы шэраг пытаньняў.

 

Студэнта першага курса гістарычнага факультэта Івана Сьпірына выклікалі ў кабінэт дэкана, дзе яго ўжо чакалі два чалавекі ў цывільным. Таямнічыя госьці не хавалі сваёй датычнасьці да спэцслужбаў і вельмі настойліва параілі хлопцу адказаць на некаторыя пытаньні карэспандэнтаў БТ. Падчас інтэрвію стала зразумелай і прычына такіх паводзінаў. Усе пытаньні датычыліся навучаньня Івана Спірына ў Польшчы па праграме імя Каліноўскага. Адвучыўшыся ў Торуньскім універсітэце два семэстры хлопец мусіў вярнуцца на радзіму па сямейных абставінах.

Нягледзячы на тое, што нічога істотнага хлопец журналістцы не сказаў, цяпер ён баіцца мажлівых правакацыйных сюжэтаў на БТ, у якіх яго словы могуць быць выкарастаныя ў вырваным з кантэксту выглядзе. А тое, што гэтае можа здарыцца, дазваяле прадказаць наступны факт.

Менавіта Васіль Ласенкоў 9 лістапада здымаў каля Шклоўскай калоніі №17 дэмакратычных актывістаў і дыпламатаў, што прыехалі на суд над Зьмцерам Дашкевічам. Верагодна, БТ здымае чарговы фільм, прысвечаны апазіцыі.

 

Паводле радыё Рацыя