Онлайн з Дня Незалежнасьці

Каля Міністэрства эканомікі стаяць каля 10 аўтобусаў зь міліцыяй і АМАПам, на самім пляцы — шмат людзей у цывільным і з рацыямі. Ёсьць міліцыянты і на вуліцы Валадарскага.

На падыходах да Чырвонага касьцёлу спыняюць і даглядаюць рэчы на прадмет “забароненых прадметаў”.

Выхад з мэтро на плошчы Незалежнасьці перакрыты міліцыяй. Праз гукаўзмацняльнік перадаецца, што гэта часовая мера.

Аўтобус № 100 не спыняецца ад станцыі мэтро "Кастрычніцкая" да станцыі мэтро «Інстытут культуры».

Карэспандэнка Нашай Нівы выведзена з пляцу.

Нагадаем, што сёньня адзначаецца Дзень прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце. Грамадзкасьць мае адзначыць гэту дату некалькімі акцыямі. Акцыя мелася пачацца а 16 й ля Чырвонага касьцёла.

У 16:00 Затрыманы старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

16:15 Людзей выціснулі на вуліцу Мясьнікова. Афіцыйна акцыя прымеркаваная да ўгодкаў абвяшчэньня Дэклярацыі аб незалежнасьці 27 ліпеня 1990 і да сустрэчы з дэпутатамі 12-га скліканьня, якія прымалі дэклярацыю.

Затрымлены Яраслаў Грышчэня, Франак Вячорка. Франак Вячорка і Анатоль Лябедзька знаходзяцца ў Завадскім РУУСе.

16:55 каля сарака чалавек сабраліся ля помніка Я. Купалу.

У сквэр пад`ехалі два аўтазакі. Усіх прысутных узялі ў кальцо

17:15 Міліцыянты вядуць людзей пад канвоем па вуліцы Купалы. Усяго 50-60 чалавек, зь іх 15 журналістаў. З палітыкаў толькі Алесь Міхалевіч і Мікалай Статкевіч.