Павала Кур’яновіча арыштавалі на 15 сутак

Актывіста моладзевай ініцыятывы “Джынс за свабоду” затрымалі 17 сакавіка ля будынку кітайскай амбасады.

Разам зь сябрамі ён ладзіў пікет, патрабуючы свабоду Тыбэту.

Некалькі маладых людзей трымалі расьцяжку на ангельскай мове “Свабоду Тыбэту” і бел-чырвона-белы сьцяг.

Пры разгоне пікету міліцыя затрымала двух чалавек.

На Павала Кур’яновіча склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Гэта трэці арышт моладзевага актывіста.

Першы раз яго арыштавалі за налепкі з заклікам удзельнічаць у Эўрапейскім маршы 14 кастрычніка.

Пазьней ён адбываў 20 сутак арышту за ўдзел у акцыі салідарнасьці.

 

Паводле радыё Свабода