Павал Севярынец: жахліва, калі чалавек становіцца таварам для гандлю
Асіповіцкі раённы суд прысудзіў Арцёму Дубскаму год пазбаўлення волі. Маладафронтаўца абвінавацілі ў парушэньні правілаў адбыцця пакарання, калі ён з’ехаў без дазволу ўчастковага інспэктара ва Ўкраіну.
-Арцём Дубскі – чарговы закладнік сёняшняга рэжыму, - так пракаментаваў прэсавай службе БХД рашэнне суда былы палітвязня, сустаршыня партыі Павал Севярынец. Не выпадкова прысуд агучаны сёння, у дзень калі ў Маскве сустракаюцца Барак Абама і Дмітрый Мядведзеў, калі Захад і Усход спрабуюць знайсці паразуменне. Ледзь скончыўшы перамовы з Захадам, рэжым адразу паказвае сваю гатоўнасць “закручваць гайкі”. Жахліва, што ў такой сітуацыі жывы чалавек становіцца таварам для гандлю, такім жа як камбайны або малочная прадукцыя.
БХД абураная незаконным прысудам і мы лічым Арцёма Дубскага палітычным вязнем, - агучыў пазіцыю Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі спадар Севярынец. Мы заклікаем да салідарнасці з маладым вязнем беларусаў і міжнародную супольнасць, - дадаў палітык.
Паводле прэсавай службы “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”
Post new comment