Павал Севярынец . “Лісты зь лесу”
Прэзэнтацыя новай кнігі Паўла Сявярынца “Лісты зь лесу” 15 жніўня на сядзібе БНФ сабрала многіх знакамітых людзей Беларусі. Зборнік складзены з артыкулаў, якія лідэр хрэсьціянскіх дэмакратаў штотыдзень дасылаў у газэту «Наша Ніва» з папраўчай працы ў Малым Сітне на поўначы краіны. Прысутныя - рэдактар “Нашай Нівы” Андрэй Дынько, паэт Генадзь Бураўкін, пісьменнік Уладзімір Арлоў, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру паэт Уладзімір Някляеў, прафэсар Анатоль Грыцкевіч і іншыя далі высокую адзнаку публіцыстычнаму таленту Павала Севярынца.
Павал, які яшчэ ў Малым Сітне атрымаў літаратурную прэмію імя А. Адамовіча, сёньня прызнаны мужным грамадскім дзеячом, бліскучым эсеістам і таленавітым літэратарам. У. Някляеў параўнаў ягоныя кнігі “Нацыянальная ідэя” й “ Лісты зь лесу” з творамі У. Караткевіча
.
У презэнтаціі прынялі ўдзел лідэр “Руху за Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч, палітык Мікалай Статкевіч, паэт Сяргей Законьнікаў.
Як адзначыў А.Дынько, намаганьні такіх асоб як Павал, ствараюць нашу сучасную гісторыю, адна асоба можа аказаць вялікі уплыў на грамаду й зьмяніць усю краіну.
“Як ня цяжка было Павалу працаваць у лесе, ён знайшоў такія словы, каб закрануць сэрцы сіценцаў і адарваць іх ад бяздумнага існаваньня, абыякавасьці й алькагалізму,- падкрэсліў Г.Бураўкін. - Беларусь з хваляваньнем прачытае “Лісты зь лесу”,- упэўнены паэт. П. Севярынец- аўтар пяці кнігаў. Дзьве апошнія - гэта зборнік хрысціянскіх артыкулаў, аналітыкі, эсэ “Брату” і “Лісты з лесу” выйшлі з друку гэтым летам.