Пададзена надзорная скарга па справе Яны Паляковай
На думку адваката маці Яны - Нэанілы Паляковай - аднабаковасьць і няпоўната судовага сьледзтва, якія мелі месца пры разглядзе справы судом Салігорскага раёна, патрабуюць паўторнага разгляда справы судом першай інстацыі.
У сакавіку 2009 года Салігорская праваабаронца Яна Палякова была прызнана судом віноўнай у тым, што яна, папярэдне папярэджаная аб крымінальнай адказнасьці за ілжывы данос, падала заяву аб тым, што была зьбіта супрацоўнікам Салігорскага РАУС Пугачовым. Суд прызначыў ёй пакараньне ў выглядзе двух з паловай гадоў абмежаваньня волі. Празь некалькі дзён праваабаронца скончыла жыцьцё самагубсвам.
У аснову рашэньня суд паклаў алібі ўчастковага інспэктара Пугачова, пацьверджанае ягонымі калегамі-міліцыянтамі.
Зыходзячы з матэрыялаў справы, Яна Палякова атрымала траўмы рук і ног 31 жніўня 2008 года альбо ў будынку Салігорскага РАУС, альбо, як мінімум, ля будынку аддзела.
Дапытаны па справе ў судзе Пугачоў расказаў, што ў гэты дзень ён ня бачыў Палякову таму, што ўвесь час знаходзіўся на дзяжурстве ў цэнтры горада і, як сьлед, ня мог нанесіці пабоі праваабаронцы. Аднак у справе былі знойдзены доказы, якія ставяць пад сумнеў алібі Пугачова, і якія ня былі прынятыя на разгаляд ані сьледзтвам, ані правераны падчас судовага разбіральніцтва.
Асноўная мэта надзорнай скаргі – адмена прысуду за нібыта ілжывы данос і накіраваньне справы на новае судовае разьбіральніцтва для рэабілітацыі салігорскай праваабаронцы.
Post new comment