Пакараныя суткамі прадпрымальнікі(абноўлена)

Сёньня ў судах Цэнтральнага й Маскоўскага раёнаў г.Менска адбываюцца суды над затрыманымі ўчора прадпрымальнікамі й грамадзкімі актывістамі. У Цэнтральным судзе ўжо асуждзены Віктар Гарбачоў - на 15 сутак, Аляксандар Цацура - на 10 сутак, Віктар Калей - 10 сутак, Віктар Крываль - 15 сутак арышту, Барыс Гарэцкі - 7 сутак, Віктар Івашкевіч - 15 сутак. Крысьціна Шацікава аштафавана на 700 тыс. рублёў. Маскоўскім раённым судом Алесь Макаеў пакараны 7-ю суткамі арышту.