Пакараньне за непалітычную акцыю
Першай асудзілі Тацяну Лашкарову. Судзьдзя Савецкага раёну сталіцы Людміла Савасьцян прысудзіла дзяўчыне 5 сутак адміністрацыйнага арышту.
Тацяна заявіла, што пратакол затрыманьня не адпавядаў рэчаіснасьці.
Адвакат затрыманай Сьвятлана Гарбаток зазначыла, што паказаньні пратаколаў не пацьвярджаюцца паказаньнямі сьведкаў: ні супрацоўнікаў ЦУМу, якія бачылі затрыманьне, ні сябрамі затрыманых, ні нават паказаньнямі міліцыянтаў, што праводзілі затрыманьне.
Тацяна Лашкарова таксама заявіла, што падасьць скаргу ў пракуратуру.
Судзьдзя Аксана Ралява асудзіла Андрэя Кіма да 7 сутак арышту. Андрэй Кім заявіў, што абвяшчае галадоўку. Таксама ён зазначыў, што будзе пісаць скаргу на судзьдзі, паколькі лічыць яе дзеяньні незаконнымі.
Юрась Шалін атрымаў 7 сутак арышту
Валянціна Сакалоўскага асудзілі на 10 сутак арышту
Паводле Нашай Нівы