Паліна Кур’яновіч арыштаваная на 10 сутак
Суд Цэнтральнага раёну абвінаваціў актывістку моладзевага руху “Джынс за свабоду” ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.
2 красавіка ля амбасады Расеі зь дзесятак моладзевых актывістаў зь бел-чырвона-белым сьцягам і расьцяжкай “Расеі – не, Эўропе – так” хацелі правесьці пікет.
Такім чанам удзельнікі акцыі хацелі адзначыць сьвята Дзень яднаньня беларускага і расейскага народу.
Паводле радыё Свабода