Паўгода арышту Алегу Сургану

Зняволенне і 2,5 мільёна штрафу — прысуд за супраціў міліцыі пасля вывешвання бел-чырвона-белага сцяга ў Віцебску.

Такі вынік суда над сябрам аргкамітэту партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыі і суполкі «Маладая Беларусь» Алегам Сурганам.

Судовы працэс над ім пачаўся ў Віцебску 1 лютага. Яго абвінавачвалі ў парушэнні артыкулу 364 КК «Супраціў работнікам міліцыі».

Справа была заведзеная яшчэ ў верасні, калі браты Тарас і Алег Сурганы вывесілі бел‑чырвона‑белы сцяг на прыпынку грамадскага транспарта ля Медуніверсітэта.

Адзін з міліцыянтаў, што затрымліваў апазіцыянераў, заявіў, што Алег Сурган укусіў яго за палец.

27 студзеня Алега змясцілі ў следчы ізалятар.

Прадстаўнік абвінавачання запатрабаваў для Сургана пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Суддзя Яўген Буруноў спыніўся на мякчэйшым пакаранні: паўгода арышта і 2,5 мільёна на карысць пацярпелага міліцыянта, якому была нанесена «рана пазногцевай фалангі».

Два дзесяткі актывістаў у зале суда сустрэлі прысуд выгукамі «Ганьба». Сярод іх быў і старшыня аргкамітэта Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павал Севярынец.

«У Беларусі з'явіўся яшчэ адзін палітвязень, — кажа Севярынец. — У мінулым Сурган сапраўды сядзеў за крымінальныя артыкулы. Але гэты чалавек адкрыта казаў, што хацеў сваёй дзейнасцю дзеля нацыі выкупіць грахі свайго мінулага».

Сурган сцвярджае, што супраціўляўся міліцыянтам, бо тыя яго па-людску білі пасля затрымання, павалілі на зямлю, ставілі нагу на галаву. Міліцыянты тлумачылі свае дзеянні патрэбай «супакоіць» затрыманага.

 

Паводле Нашай Нівы

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.