Па крымінальнай справе за мітынг прадпрымальнікаў 10 студзеня прад'яўленыя абвінавачаньні тром актывістам
Сёньня ў сьледчым адзьдзеле ГУУС Мінгарвыканкаму ўдзельнікам прадпрымальніцкай акцыі 10 студзеня Пашкевічу Міхасю, Крываву Міхасю і Сяргееву Уладзіміру былі ўручаныя пастановы аб тым, што яны зьяўляюцца абвінавачанымі па крымінальнай справе, узбуджанай па ч.1 арт. 342 КК РБ – “Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак”.
З іх узялі падпіскі аб нявыездзе.
Паводле ПЦ Вясна