Ператрусы на кватэрах супрацоўнікаў Рацыі, Белсату, офісе Эўрарадыё
Як паведаміў супрацоўнік рэдакцыі "Радыё Рацыя" , недзе ў 8.30 да кватэры, у якой жыве супрацоўнік радыё, прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Яны стаяць на лесьвічнай пляцоўкі ля дзьвярэй кватэры і затрымліваюць усіх, хто ідзе да дзьвярэй. Затрыманы журналіст Барыс Гарэцкі. Затрыманы журналіст "БелаПАН", які паехаў на месца высьвятляць падзеі, Аляксандар Янусік.
Таксама, як паведамляе БАЖ, супрацоўнікі спэцслужбаў прыйшлі ў кватэру гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца. Паводле папярэдніх зьвестак, падобная ж сітуацыя ў Берасьці, Віцебску, і Горадні, дзе прадстаўнікі спецслужбаў таксама спрабуюць трапіць у прыватныя памяшканні мясцовых журналістаў.
На кватэры бярозаўскай журналісткі Шчапёткінай, якая супрацоўнічала з РР адбываецца ператрус. Ёй паказалі ордэр выпісаны ў Менску. Абвінавачваюць у клевеце на прэзыдэнта.
Паводле некаторых зьвестак, супрацоўнікі КДБ паказваць ордэр на вобшук за подпісам памочніка генпракурора Струка, ордэр мог быць выдадзены па заведзенай крымінальнай справе аб абразе прэзыдэнта.
Таксама заблякаваны офіс Эўрапейскага радыё для Беларусі, ператрусы праходзяць на кватэрах журналістаў, што супрацоўнічаюць зь Белсатам.
Паводле Нашай Нівы