Праваабаронцы патрабуюць адмяніць прымусовае разьмеркаваньне

Беларускія праваабаронцы патрабуюць адмяніць абавязковае размеркаваньне студэнтаў, альбо прыбраць з Канстытуцыі права беларусаў на бясплатную адукацыю. 

Толькі за гэты год супраць студэнтаў дзяржаўных ВНУ, якія не зьявіліся на працу па размеркаваньні, пракуратура узбудзіла больш за 60 крымінальных справаў. Сумы штрафаў, якія пагражаюць недаехаўшым выпускнікам, складаюць ад трох да пяці тысяч даляраў.

Менавіта з гэтай нагоды  юрысты Беларускага Хельсінскага Камітэту зьвярнуліся з заяваю ў Канстытуцыйны суд. Паводле намесьніка старшыні БХК Алега Гулака “сэнс звароту ў тым, што ў беларускай Канстытуцыі запісана гарантаванае права кожнага чалавека на бясплатную адукацыю. І бясплатнасьць, у адпаведнасьці з нашым Грамадзянзкім кодэксам, прадугледжвае, што за гэта чалавеку ня трэба рабіць аніякіх сустрэчных унёскаў”.

Аргумэнты праваабаронцаў выглядаюць лягічнымі. Акрамя таго, атрымліваецца, што разьмеркаванне студэнтаў зьяўляецца своеасаблівай формай прымусовай працы, што супярэчыць падпісанай Беларусьсю Міжнароднай канвэнцыі аб забароне прымусовай працы.

Праваабаронца Алег Гулаг спадзяецца, што ў нашай краіне нарэшце звернуць увагу на тое, што напісана ў нашым праве.

Зварот сябры БХК падалі ў Канстытуцыйны суд у панядзелак 12 лістапада. Адказ  Канстытуцыйны суд павінен даць актывістам Хельсінскага Камітэту на працягу месяца.

 

Паводле радыё Рацыя