Пратакол на Макаева
12 сакавіка аднаго з лідэраў прадпрымальніцкага руху, прыхільніка Руху “За Свабоду” Аляксандра Макаева выклікалі ў РУУС Маскоўскага раёну г.Менска, дзе склалі пратакол аб ўдзеле у мітынгу прадпрымальнікаў 11 лютага ў Баранавічах.
Участковы РУУС Маскоўскага раёну г. Менска Дарашэнка склаў на Аляксандра Макаева пратакол, на падставе матэрыялаў, што былі дасланыя з Баранавічаў з КДБ, МУС, ад чыноўнікаў райвыканкаму. Макаева абвінавачваюць у арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянавай акцыі 11 лютага ў Баранавічах. Актывіст адмовіўся яго падпісваць.
- Мой удзел у мітынгу – гэта грамадзянскі ўчынак, які адпавядае Канстытуцыі краіны, - адзначыў Аляксандр Макаеў.
Паводле milinkevich.org