Працягваецца візіт Аляксандра Мілінкевіча ў Вялікабрытанію.

Працягваецца візіт Аляксандра Мілінкевіча Ў Вялікабрытанію. Асноўнымі тэмамі сустрэчаў Лідэра АДС сталі: вызваленне палітвязняў, праграмы падтрымкі рэпрэсаванай моладзі, сітуацыя з беларускімі Сродкамі Масавай Інфармацыі і абарона журналістаў.
Аляксандр Мілінкевіч правёў перамовы з кіраўніком камісіі замежных справаў лейбарыстскай партыі Эрыкам Джойсам. Падчас сустрэчы з кіраўнікамі міжнароднай арганізацыі СМІ "Article19" ўзняў пытанне аб становішчы беларускіх СМІ і ціску ўладаў на журналістаў.
Аляксандр Мілінкевіч наведаў міжнародную праваабарончую арганізацыю "Amnesti international" абмяркоўвалася пытанне абароны палітвязняў. Дарэчы, акцыя гэтай арганізацыі- ліставанне ў абарону Змітра Дашкевіча, якая распачалася на базе створанага Камітэту "У абарону Змітра Дашкевіча", самая буйная, а мерапрыемствы ў падтрымку беларускіх палітвязняў "Amnesti international" лічыць прыярытэтнымі ў сваёй дзейнасці.