Працяг прэвентыўных арыштаў
Учора увечары ў розных гарадах Беларусі прайшлі прэвентыўныя арышты грамадзкіх актывістаў. У Менску быў арыштаваны дэмакратычны актывіст Аляксандр Атрошчанкава. Міліцыянты ўварваліся ў кватэру апазіцыянера на другім паверсе праз акно. З кватэры канфіскаваная аргтэхніка, у тым ліку кампутар, інфармацыйныя матэрыялы да Эўрапейскага Маршу, сьцягі Эўразьвяза й беларускі нацыянальны герб «Пагоня», зроблены з гіпсу.
Ператрус у кватэры апазіцыянера працягваўся тры гадзіны. У кватэру не ўпусьцілі жонку Аляксандра Атрошчанкава Дар'ю. Жонцы палітыка таксама не дазволілі перадаць мужу цёплыя рэчы з сабою ў турму.
Таксама ўчора ўвечары ў Горадні міліцыя затрымала праваабаронцу й кіраўніка абласной арганізацыі БСДГ Віктара Сазонава. Ён быў дастаўлены ў мясцовы наркадыспансэр, а затым ў Ленінскі РАУС Горадні.
Віктар Сазонаў паспеў паведаміць сябрам, што ў дыспансэры ён бачыў кіраўніка абласной арганізацыі АГП Юрыя Істоміна і ягонага аднапартыйца Дзьмітрыя Слуцкага.
Радыё “Свабода” паведамляе, што ўчора ў Гародні таксама быў затрыманы Іван Роман, актывіст незалежных прафсаюзаў. Яго міліцыянты спынілі ў раёне вуліцы Горкага і адвезьлі ў Ленінскі РАУС.