Пра стан здороў'я Клімава нічога невядома
Былы дэпутат Андрэй Клімаў ужо трэці тыдзень знаходзіцца ў Менскім турэмным шпіталі. Туды яго перавялі са сьледчага ізалятару пасьля сардэчнага прыступу.
Жонка палітыка Тацяна распавяла “Радыё Свабода”, што ёй ўдалося перадаць мужу ў шпіталь патрэбныя яму лекі.
У дэпартамэнце выкананьня пакараньняў МВД нічога не паведамляюць пра стан здароўя апазыцыйнага палітыка.
Нагадаем, Андрэя Клімава падазраюць ў закліках скідаць ўладу, якія ён нібыта распаўсюдзіў праз артыкул, размешчаны ў інтэрнэце. Гэта трэці арышт Клімава за час ягонай палітычнай дзейнасьці.