Прыйшоў кадэбіст — дзяўчыну звольнілі з працы
З працы звольнілі актывісту «Маладой Беларусі» Касю Галіцкую. Дзяўчына працавала перакладчыцай у адной замежнай фірме, якая займалася продажам сельскагаспадарчай тэхнікі.
Звольнілі Касю пасля таго, як да яе на працу завітаў кадэбіст. Дырэктар фірмы не меў ніякіх прэтэнзій па якасці працы, але ўсё адно быў вымушаны звольніць.
Гэта ўжо другі раз, калі дзяўчыну падобным чынам звальняюць з працы. Раней яе папрасілі сысці з яшчэ адной недзяржаўнай фірмы, якая займалася выпускам паліграфічнай прадукцыі.
Галіцкая доўгі час была ў «Маладым фронце». Неаднаразова адбывала пакаранне ў турме на Акрэсціна.
Паводле nn.by
Post new comment