Прысуд па справе Канстанціна Лукашова мае быць агучаны заўтра
Прысуд па справе Канстанціна Лукашова мае быць агучаны заўтра. Пра гэта “Польскаму радыё” паведаміў брат падсутнага Вячаслаў Сіўчык.
Нагадаем, што судовая справа супраць Канстанціна Лукашова, які абвінавачваецца ў нападзе на міліцыянта, цягнецца больш за год.
28 сакавіка 2006 году Лукашоў вывозіў з 3-га менскага клінічнага шпіталю свайго брата, палітыка Вячаслава Сіўчыка. Некалькі міліцыянтаў спрабавалі затрымаць аўтамабіль, адзін зь іх, Анатоль Сушчэня, пасьлізнуўся й упаў на зямлю. Пазьней міліцыянт падаў скаргу на Лукашова, нібыта той зьбіў яго аўтамабілем. Ленінскі суд Менску прысудзіў Лукашова да двух гадоў зьняволеньня з адтэрміноўкай на два гады. Менскі гарадзкі суд адмяніў гэтае рашэньне й ужо два тыдні справа цягнецца ізноў.
Польскае радыё для замежжа