Салігорскаму маладафронтаўцу Андрусю Тычыне пагражаюць выключэньнем са школы.
На днях маладзёна выклікалі ў гарвыканкам на "прафіляктычную" гутарку да намесьніцы кіраўніка аддзела адукацыі Алы Бародзіч.
Чыноўніца адкрытым тэкстам прыгразіла адзінаццаціклясьніку выключэньнем і заявіла, што ў выпадку ягонага зьяўленьня 25 сакавіка на Дне Волі ў Менску пра атэстат аб сярэдняй адукацыі можна будзе забыцца.
Таксама супрацоўніца выканкаму паведаміла, што бліжэйшым часам гэткія ж размовы адбудуцца яшчэ з двума салігорскімі маладафронтаўцамі Хрысьцінай Самойлавай і Ільлёй Шыла. Варта адзначыць, што правядзеньне мітынгу афіцыйна дазволена Менскім гарвыканкамам і мусіць пачацца 25 сакавіка ў 18 гадзін ля Акадэміі Навук.
Гэта ўжо ня першы выпадак пагрозаў на адрас Андруся Тычыны з боку кіраўніцтва гораду. Апошні час аналягічныя гутаркі адбываліся пасьля ўдзелу маладзёна ў акцыі-пэрформансе супраць незаконнага прызыву.
Паводле mfront.net
Post new comment