"Скандал"
17 траўня ў Ню-Ёрку адбудзецца галасаванне аб прыняцці 14 новых сяброў у Раду ААН па правох чалавека. Еўрапейскія палітыкі патрабуюць адхіліць кандыдатуру Беларусі. У Камісіі па правох чалавека нямецкага парламенту намінацыю нашай краіны класіфікуюць як "скандал".
-Я кажу ад імя старшыні парламенцкай Камісіі па правох чалавека, ад імя краінаў- сяброў ААН: хай месца лепш застаецца пустым, бо такія краіны, як Беларусь, нельга абіраць,- заявіла старшыня Камісіі Бундэстагу Герта Дойблер-Гмелін.