Скончанае расследаванне крымінальнай справы супраць Шчукіна
Дазнаўца Першамайскага РАУС г.Віцебска В.Гердаў скончыў расследванне крымінальнай справы, узбуджанай у дачыненні праваабаронцы Валерыя Шчукіна (па выніках выбараў у мясцовыя саветы 25-га склікання) пракурорамі Першамайскага і Чыгуначнага раёнаў абласнога цэнтра.Шчукін абвінавачаны па артыкуле 189 КК у падрыве дзяржаўнага ладу і грамадскіх асноў, тым, што распаўсюдзіў улёткі аб парушэнні сябрамі выбарчых камісій закона і іх удзеле ў падтасоўцы вынікаў выбараў.
Дазнаўца В.Гердаў, груба парушаючы Крымінальна-працэсуальны кодэкс (артыкул 257), адмовіў Шчукіну ў ксеракапіяванні матэрыялаў справы.
Відавочнае парушэнне дазнаўцам закона абскарджанае ў пракуратуру Віцебскай вобласці.