Справу Рамана Кісьляка адправілі на дапрацоўку
Сёньня ў Маскоўскім судзе г, Берасьце праходзіў суд над удзельнікам прэзентацыі кнігі Павала Севярынца Раманам Кісьляком. На судзьзе прысутнічаў лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч, старшыня камітэту абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць” Іна Кулей і сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Аляксей Шэін. Судзьдзя накіравала справу на дапрацоўку ў Маскоўскі РАУС г.Берасьця. Заўтра будуць разглядацца справы астатніх удзельнікаў прэзентацыі.
Як паведаміў Раман Кісьляк, судзьдзя падчас паседжаньня сказала, што пратакол па адміністрацыйным правапарушэньні дрэнна зроблены й адправіла на ўхіленьне недахопаў у Маскоўскі РАУС г.Берасьце. Суд над Раманам Кісьляком працягнецца пасьля перапрацоўкі пратаколу. Па словах актывіста, яму інкрымінуюць удзел у правядзеньні схода БНФ.
Нагадаем, што 19 жніўня ў г.Берасьце было затрымана каля 30 актывістаў дэмакратычнага руху прысутных на прэзентацыі кнігі Павала Севярынца “Лісты зь лесу”. Павала Севярынца, прыхільніка Руху “За Свабоду”, сябра аргкамітэта БХД, пакаралі 15 суткамі адміністрацыйнага арышту.