Спэцназаўцы разагналі акцыю ў Дзень сьвятога Валянціна

Каля трыццаці сяброў моладзевага дэмакратычнага руху трапілі ў міліцыю ў выніку жорсткага разгону акцыі ў дзень сьвятога Валянціна. Спэцназаўцы закідвалі людзей у аўтобусы за рукі і за ногі. Празь дзьве гадзіны пасьля затрыманьня людзей пачалі адпускаць без складаньня пратаколаў.
Маладафронтаўцы рыхтаваліся да турмы, што на вуліцы Акрэсьціна. Яны былі зьдзіўленыя, калі міліцыянты атрымалі загад усіх адпусьціць. Намесьнік старшыні “Маладога фронту” Іван Шыла трапіў у міліцыю разам са сваім непаўналетнім братам Ільлём. Міліцыянты пагадзіліся адпусьціць Ільлю пад подпіс старэйшага брата.

А 18 гадзіне на плошчы Свабоды сабраліся каля чатырох дзясяткаў чалавек, большасьць зь якіх складалі сябры “Маладога фронту”. Яшчэ больш на плошчы прысутнічала міліцыянтаў ад вышэйшага кіраўніцтва да шараговага спэцназаўца.

Як толькі маладыя людзі дасталі сьцягі і расьцяжкі, на іх накінуліся спэцназаўцы. Некалькі чалавек яны зьбілі з ног і цягнулі ў аўтобус на ногі і за рукі.

“Я пісала гэтую расьцяжку: “Люблю Беларусь!”. Нельга любіць?! Я не разумею” – сказала Марына Манчалоўская, якая прыйшла на плошчу са сваімі бацькамі.

Намесьнік старшыні “Маладога фронту” Мікола Дземідзенка распавёў, як з затрыманымі абыходзіліся ў аўтобусе.

“Нас зьбівалі яшчэ й у аўтобусах, не давалі сесьці на сядзеньне. Сядзелі ўсе на падлозе. Калі нас прывезьлі ў Цэнтральны РУУС, то там паставілі ля сьцяны ў калідоры. Не давалі размаўляць, самі ўвесь час матам лаяліся”.

Калі хлопцаў закінулі ў аўтобус, дзяўчаты, апранутыя ў чырвона-белыя касьцюмы з анёльскімі крыламі пайшлі на праспэкт Незалежнасьці. Іх адразу абкружылі спэцназаўцы і пачалі цягнуць у аўтобус. Юлію Міхайлаву ды іншых дзяўчат цягнулі за ногі.

Гаворыць Тацяна Шапуцька:

“Яны пачалі адбіраць маладафронтаўскі сьцяг, а я не аддавала. І тут мне амапавец паставіў падножку, я павалілася на асфальт і ўдарылася галавой.

У аўтобусе яны нас кідалі адзін на аднаго і не давалі нам сесьці на “сядушкі”. Кідалі ўсіх на праход пластамі. Уявіце, як 70-гадовую Ніну Багінскую кідаюць на іншых жанчын, дзяўчат...

Адзін хлапец сядзеў на сядзеньні. Да яго падыйшоў амапавец, зваліў яго і сказаў: “Ты квіток не набываў”.

Міхаіл Пашкевіч прыйшоў на плошчу Свабоды, каб атрымаць прэмію “Люблю Беларусь”. Яго моцна зьбілі ў міліцыі, калі ён заступіўся за Насту Палажанку. Хлопцу разьбілі акуляры і адабралі прыз-статуэтку.

“Трохі “папіналі”, а потым вывелі ў асобны пакой. Сказалі, што будзеш тут сядзець як буйны. Пасадзілі разам з побытавымі хуліганамі. Акуляры пабілі, прэмію забралі. Не аддалі. Сказалі: “Нічога ня ведаем”.

Затрыманыя ўдзельнікі акцыі ня бачаць сэнсу зьвяртацца са скаргамі на дзеяньні міліцыянтаў, бо на ўсе ранейшыя заявы атрымлівалі адказ, што міліцыянты дзейнічалі ў рамках дзейнага заканадаўства.

У Менску актывісты моладзі БНФ і БХД раздавалі менчукам паштоўкі, у якіх быў надрукаваны верш Дуніна-Марцінкевіча. Іх затрымалі на плошчы Якуба Коласа і больш за тры гадзіны раіліся з кіраўніцтвам што рабіць далей. У выніку паштоўкі міліцыянты забралі сабе, а актывістаў адпусьцілі без складаньня пратаколаў.

 

Паводле svaboda.org

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.