"Спэцназ" прыпыніў ушанаваньне памяці забітых падчас сталінскіх рэпрэсіяў

У Віцебскім раёне сёньня былі затрыманыя ўдзельнікі ўшанаваньня памяці ахвяраў рэпрэсіяў, сярод якіх 4 журналісты Усе яны накіроўваліся ва ўрочышчы Паляі. Пяцёра затрыманых дастаўлены ў суд. 

Сёньня актывісты выехалі ва ўрочышчы Паляі , дзе ў 1930-1950 гады НКУС праводзіла масавыя расстрэлы ахвяраў рэпрэсіяў.

З самага пачатку за прысутнымі назіралі супрацоўнікі праваахоўных органаў. Але пасьля таго як зьявіліся нацыянальныя сьцягі , усе былі затрыманыя спэцназам. Іх даставілі ў РАУС Віцебскага раёну. У большасьці затрыманых былі ўзятыя тлумачальныя запіскі, пасьля чаго яны былі адпушчаныя. Але на шэсьцёх актывістаў былі складзеныя пратаколы. Сярод іх Барыс Хамайда, Ян Таўпыга, Зьміцер Якаўлеў, Сяргей Каваленка, Сяргей Белазека. Зараз яны дастаўлены ў суд.