Статкевіча арыштавалі на 10 сутак

statkevich.jpg

Суд Першамайскага раёну арыштаваў лідэра аргкамітэту па стварэньні сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” Міколу Статкевіча на 10 сутак.

На судзе Мікола Статкевіч адмовіўся даваць паказаньні.

Ён заявіў Радыё Свабода, што ня хоча ўдзельнічаць у спэктаклі, фінал якога загадзя вядома і расьпісаны кімсьці зьверху. Статкевіча абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу.

Учора спэцназаўцы затрымалі больш за трыццаць моладзевых дэмакратычных актывістаў каля будынкаў Нацыянальнай бібліятэкі, дзе праходзіла ”афіцыйнае” сьвяткаваньне 1 траўня. Спэцназаўцы затрымлівалі кожнага актывіста ў натоўпе, каго ведалі ў твар. Некаторых затрымалі за ўзьнятыя сьцягі Эўразьвязу. Парз некалькі гадзінаў усіх, акрамя Статкевіча, адпусьцілі.

Міколу Статкевіча затрымалі пасьля таго, як ён выступіў перад прысутнымі зь віншавальнай прамовай і павіншаваў людзей са сьвятам працы. Такім чынам, палітык насамрэч удзельнічаў у санкцыянаваным уладамі мерапрыемстве.

 

Паводле Радыё Свабода