Студэнту-каліноўцу прыйшла позва ў КДБ
Яўген Скрабутан навучаецца на беларускай філялёгіі у Варшаўскім унівэрсытэце. Дахаты ў Зэльве яму прыйшла позва: зьявіцца ў аддзел КДБ у суседнім Ваўкавыску, паведамляе радыё "Свабода".
Паколькі самога яго не было, супрацоўнік КДБ пажадаў паразмаўляць зь ягоным бацькам Леанідам Скрабутанам. Гутарка адбылася ў сераду ў будынку зэльвенскага райаддзелу міліцыі. Бацька студэнта-каліноўца паведаміў Радыё Свабода, што супрацоўніка КДБ цікавіла, ці належыць Яўген да “Маладога фронту”.