Студэнт-каліновец адкрыў мерапрыемства, прысьвечанае Энэргітычнай бясьпецы краін Цэнтральнай Эўропы
У Баранавічах адбылася прэзэнтацыя зборніка “Энэргетычная бясьпека краін Цэнтральнай Эўропы”.
Учора баранавіцкае аддзяленьне Руху “За Свабоду” арганізавала сэмінар-прэзентацыю зборніка матэрыялаў круглага стала “Энэргетычная бясьпека краін Цэнтральнай Эўропы” пад рэдакцыяй А.Стральцова-Карвацкага.
На прэзэнтацыі прысутнічалі каля 20 чалавек. Трымалі слова аўтары артыкулаў асьпірант НДІЭ Мінэканомікі РБ Аляксандр Стральцоў-Карвацкі, Міхаіл Залескі незалежны экспэрт, экспэрт у галіне эканомікі для радыё “Свабода”, а таксама Андрэй Ляховіч, палітоляг.
Мерапрыемства адкрыў Глеб Маліноўскі - студэнт-каліновец Кракаўскага унівэрсітэту, які выканаў на лютні мэлёдыю XVI стагодзьдзя.