Судзяць за няяўку ў ваенкамат

Актывіста Полацкай філіі Маладога Фронту Алеся Круткіна забралі з кватэры супрацоўнікі міліцыі і адвезьлі ў полацкі РАЎС для складаньня адміністрацыйнага пратакола па артыкуле 23.5 за няяўку па позьве ў дзяржаўную ўстанову. У дадзеным выпадку – у ваенкамат.

 

Гэта першы выпадак, калі праваахоўныя ворганы судзяць чалавека за няяўку па позьве. Акрамя таго, прызыў 18-гадовага Алеся Круткіна ў войска ня можа лічыцца законным, бо напрыканцы чэрвеня ён быў беспадстаўна адлічаны з 1-га курсу гістарычнага факультэту БДУ. Нагадаем, Алесь Круткін зьяўляецца пераможцам рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі і таму паступіў ва ўнівэрсытэт без уступных выпрабаваньняў.

 

Паводле mfront.net