Суды апраўдваюць актывістаў

sud3.jpg

Сёньня судзе Нясьвіскага раёну адбыўся суд над намесьнікам старшыні Рады моладзі БНФ Сержуком Семенюком. Яго абвінавачвалі ў нецэнзурнай лаянцы падчас правядзеньня летніку моладзі БНФ 17-19 жніўня. Тады яго, як і яшчэ пятнаццаць актывістаў, затрымалі і абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Але суд не паверыў супрацоўнікам міліцыі, не знайшоў ніякіх доказаў і закрыў справу.

 

Нагадаем, што 17 кастрычніка суд Маскоўскага раёну гораду Менску апраўдаў таксама дзьвух актывістак Ірыну Сьмяян і Марыю Рудакоўскую. Дзяўчаты бралі ўдзел у летніку каля вёскі Косава 17-19 жніўня.

 

Па матэрыялам прэсс-службы партыі БНФ