Суд парушыў тэрміны разгляду скаргаў

Разгледжаньне касацыйных скаргаў 11-ці актывістаў, якія знаходзяцца ў дадзены момант на Акрэсьціна адкладзена на 25 студзеня. Менавіта ў гэты дзень большасьць з гэтых актывістаў, які ядбываюць арышт тэрмінам на 15 сутак, павінны выйсьці на свабоду.

Такім чынам суд парушыў тэрміны разгледжаньня касацыйных скаргаў на працягу дзесяці дзён. А. Радыёнаў, А.Дубскі, Ю. Кусюк , М. Пашкевіч, А. Пахомаў, М. Крываў М., Т. Цішкевіч, К. Акопаў, А. Шумчанка А., С. Парсюкевіч, А. Таўстыка не атрымалі законнага права на сваечасовае справядлівае судовае рагледжаньне.

Да таго адвакат Вера Страмкоўская паведаміла, што ўсе скаргі на прысуды супрацоўнікі Цэнтра Ізаляцыя правапарушальнікаў (Акрэсьціна) накіравалі ў гарадзкі суд, замест таго каб, паводле заканадаўства, накіраваць іх у той суд, дзе абвяшчаліся прысуды.

Адвакат разам з праваабаронцамі зьбіраюцца падаць скаргу на дадзеныя парушэньні ў пракуратуры, а таксама зьвярнуцца ў камітэт па првам чалавека ААН.