Суд прызнаў законным выключэньне са школы

syla.jpg

удзьдзя Вольга Пракаповіч адхіліла заяву Ўладзімера Шылы з патрабаваньнем да гарадзкога адзьдзелу адукацыі прызнаць незаконным выключэньне з салігорскай СШ № 4 яго сына Івана.

Другое судовае паседжаньне адбылося 31 кастрычніка. Новы дырэктар сш №4 г.Салігорска Кашталян заявіла, што падставай для адлічэньня Івана сталася парушэньне ім працоўнага распарадку і абавязкаў вучня, пропускі заняткаў. Судзьдзя ня прыняла да ўвагі словы сьведкаў з боку заяўнікоў і вырашыла справу на карысьць адміністрацыі школы.

Па словах Івана Шылы, ён ня меў спадзяваньня на прызнаньне рашэньне аб ягоным выключэньні незаконным. Хлапец будзе спрабаваць пераздаць іспыты экстэрнам у чэрвені наступнага году.

 

Паводле mfront.net