Супраць моладзевай актывісткі Кацярыны Салаўёвай узбуджаная крымінальная справа

28 сьнежня 2007 г. супраць моладзевай актывісткі з г. Полацку Кацярыны Салаўёвай была узбуджаная крымінальная справа па арт. 193.1 КК Рэспублікі Беларусь (арганізацыя дзейнасьці грамадскага аб’яднаньня, рэлігійнай арганізацыі ці фонду, якія не прайшлі дзяржаўнай рэгістрацыі ці ўдзел у іх). Кацярына падазраецца ў тым, што прымае ўдзел у дзейнасьці незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Малады фронт”.

 

10 студзеня 2008 г. адбудзецца першы допыт Кацярыны ў якасьці падазраванай па узбуджанай крымінальнай справе.

Варта адзначыць, што ў 2007 г. да крымінальнай адказнасьці па арт. 193.1 КК Рэспублікі Беларусь былі прыцягнутыя 8 чалавек. Яшчэ тры крымінальныя справы знаходзяцца на этапе папярэдняга сьледзтва.

Такім чынам улады працягваюць практыку выкарыстаньня арт. 193.1 КК Рэспублікі Беларусь супраць грамадзка-палітычных актывістаў краіны. Праваабаронцы неаднаразова заяўлялі аб тым, што ар. 193.1 КК Рэспублікі Беларусь і практыка яго выкарыстаньня супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычнах правах, паколькі неабгрунтавана і безпадстаўна абмяжоўвае свабоду асацыяцыў грамадзянаў Беларусі.

 

Паводле ПЦ Вясна