Сход беларускіх праваабаронцаў

Cумеснае паседжаньне прадстаўнікоў беларускіх праваабарончых арганізацый адбылося на офісе Камітэту абароны рэпрэсаваных "Салідарнасць" 17 сакавіка.

Падчас сустрэчы абмеркоўваліся сумесныя захады па рэабілітацыі Яны Паляковай, спыненьню палітычна-матываванага перасьледу прадпрымальнікаў, моладзевых актывістаў і супрацьстаяньню практыкі "палітычнага прызыву".

Быў распрацаваны шэраг крокаў па рэабілітацыі Яны Паляковай і прыцягненьню да адказнасьці асобаў, якія далі хлуслівыя сведчаньні, на падставе якіх была пакараная праваабаронца з Салігорску.
Разглядалася справа арыштаваных прадпрымальнікаў Леаніда Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзімера Асіпенкі, якіх трымаюць у сьледчым ізалятары па абвінавачваньні ў захоўваньні зброі. На паседжаньні прынятае рашэньне шырока інфармаваць грамадскасьць на тым, што перасьлед прадпрымальнікаў мае палітычна матываваны характар.

Трэцім пунктам была абмеркавана сітуацыя, у якой аказаліся фігуранты «справы 14-ці» Арцём Дубскі і Максім Дашук. За парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня (абмежаваньня волі) юнакам пагражае як мінімум паўгады турмы. Зараз Арцём Дубскі ўтрымлівацца ў СІЗА, а Максім Дашук знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

На паседжаньні падрабязна разглядаўся фэнамэн "палітычнага прызыву", калі моладзевых актывістаў, не зважаючы на праблемы са здароўем, забіраюць у войска з мэтай іх ізаляцыі ад актыўнай грамадзкай дзейнасьці.

Было прынятае рашэньне шырока інфармаваць грамадскасьць пра выпадкі палітычна-матываванага перасьледу праз СМІ і выданьне спэцвыпускаў газэт, а таксама давесьці інфармацыю пра такія выпадкі да ведама замежных дыпляматычных прадстаўніцтваў. Праўнікам даручана падрыхтаваць падборкі прававых матэрыялаў, з дапамогай якіх можна будаваць абарону пацярпелых.

У сустрэчы прымалі ўдзел: Людміла Гразнова (Праваабарончы Альянс), Гары Паганяйла (Беларускі Хельсінскі Камітэт), Уладзімер Раманоўскі (Мемарыял), Алена Танкачова (Фонд разьвіцьця прававых тэхналёгіяў), Раіса Міхайлоўская (Цэнтр па Правах Чалавека), Алег Волчак (Прававая дапамога насельніцтву), Ігар Леднік (Праваабрончы рух «Наша Беларусь»), прадстаўнік праваабарончай арганізацыі “Вясна”, праваабаронцы Кацярына Садоўская і Вячаслаў Сіўчык.

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.