Сьмяротнае пакараньне - прафіляктычная мера?
Неабходна разумець, што Беларусь адзіная краіна ў рэгіёне АБСЕ, у якой сьмяротнае пакараньне ўжываецца ў якасьці меры пакараньня.
Для адмены сьмяротнага пакараньня дастаткова палітычнай волі дзяржавы. Аднак гэтае волі і не заўважна, негледзячы на тое, што эўрапейская дыскусія з гэтае нагоды ўжо даўно скончана.
Тут трэба зазначыць і наступнае, да таго, як грамадзкая думка будзе фармаваца ў тым духу, ў якім выказваецца па пытаньню адмены сьмяротнага пакараньня сп.Васілевіч, то аб вяртаньні краіны ў дыскурс па правах чалавека і свабодзе асобе проста не прыходзіцца марыць.
Цяпер пра прыклад, прыведзены прафэсарам права, канстытуцыяналістам, эксстаршынёй Канстытуцыйнага Суду, цяпер Генэральным пракурорам эўрапейскай краіны(сацыяльнага і дэмакратычнага) сп. Васілевічам. Дазволены лі падобныя прыклады праўнікамі і службовамі асобамі такога ўзроўня.
Так, гвалтоўнікі і забойцы нажаль былі, ёсьць і будуць, як бы жахліва гэта не было. Але .......прыведзены сп. Васілевічам прыклад для мене наглядная ілюстрацыя іншага зрэзу. Навукова ўстаноўленвым фактам зьяўляецца тое, што асобы , зьдзяйсьняючыя падобныя злачынства ў большасьці выпадкаў паўтараюць здачынства. Гэта не навіна, ні ў навуцы, ні на практыцы. І тады пытаньне, што зрабілі праваахоўныя органы для прадухіленьня злачынстваў у дадзеным канкрэтным выпадку? Чаму дапушчана трохкратнае злачынства? І можа лі зьяўляцца сьмяротнае пакараньне для злачынцы, зьдзейсьнеўшага дастатковай мерай для абароны ад злачынстваў у будучым. Не, ня можа і не павінна. І падобныя выказваньні ня могуць заставацца без камэнтароў.
Ну а пра «прафіляктычныя меры», я спадзяюся, што Рыгор Аляксеевіч проста абмовіўся.
Алена Танкачова (юрыст)
Post new comment